Дзень у гісторыі
1597 — у Варшаве пакараны сьмерцю казачы атаман Севярын Налiвайка, які паліў беларускія гарады і ўчыняў масавыя забойствы жыхароў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 30 лістапад 1595 Налівайка з казакамі захоплівае Магілёў1863 — Зыгмунт Серакоўскі разьбіў расейцаў у бітве пад Генетынамі (вёска каля Рогава, цяпер у раёне Панявежа, Літва).
1919 — войскі генэрала Жалігоўскага авалодалі Вільняй. У выніку спыніла сваё існаваньне Літоўска-Беларуская савецкая рэспубліка, бальшавікі паўцякалі, а Вільня на 20 гадоў апынулася ў складзе Польшчы.
1921 — выйшаў першы нумар газэты «Чырвоная зьмена». Выходзіла самастойным выданьнем да 2002 году, цяпер — дадатак да газэты «Зьвязда».
1996 — расейскія фэдэральныя войскі забілі першага прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя генэрала Джахара Дудаева. Паводле афіцыйных зьвестак, Дудаеў загінуў ад ракеты, наведзенай на сыгнал ягонага спадарожнікавага тэлефона.
У гэты дзень нарадзіліся
1833 — Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, брат Кастуся Каліноўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта ў Расеі робяць з Каліноўскага Бандэру. ВІДЭА1835 — Ялегі Пранціш Вуль, паэт, удзельнік паўстаньня 1863-64.
1902 — Вацлаў Пянткоўскі, каталіцкі сьвятар, стваральнік падпольнай духоўнай сэмінарыі на Палесьсі, вязень ГУЛАГу 1950-х, аўтар мэмуараў.
1903 — Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык, вязень ГУЛАГу.
1926 — Лізавета II, каралева Вялікай Брытаніі ў 1952 - 2022.
1937 — Эрнст Бабенка, навуковец, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
1968 — Аляксей Андрэеў, стваральнік альманаху „Монолог“, папулярызатар беларускай культуры ў расейскамоўным сьвеце.
У памяці
1910 — памёр Сяргей Палуян, пісьменьнік, удзельнік нацыянальнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя.
1910 — памёр Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік.
1923 — памёр хворы на сухоты Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), беларускі паэт, філёзаф і публіцыст.
Ігнат Абдзіраловіч
2013 — Міхал Шарамет, грамадзкі актывіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху пачатку XXI ст., стваральнік вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Ваяр».
2019 — Юры Бліноў, музыка, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку XXI ст. Памёр падчас экамаратону ў Гомелі (забег на 21 км) за некалькі мэтраў да фінішу. Першы беларускі музыка, які выступіў з сольным канцэртам у Карнэгі-Голе ў Нью-Ёрку, быў сузаснавальнікам футбольнага клюбу „Крумкачы“.
2022 — Анатоль Вярцінскі, паэт, рэдактар, палітык.