У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект былых добраахвотнікаў «Рыцарские истории»

Скрыншот зь відэа youtube-каналу «Рыцарские истории»

Адпаведнае рашэньне МУС Беларусі прыняў 31 жніўня.

У рашэньні МУС аб прызнаньні «экстрэмісцкім фармаваньнем» праеку былых добраахвотнікаў «Рыцарские истории» пазначана імя чалавека, які нібыта мае дачыненьні да арганізацыі — Андрэй Кушняроў.

Youtube-праект зарэгістраваны ва Ўкраіне. У яго апісаньні пазначана: «Канал пра палітыку, вайну, Беларусь, Украіну et cetera. Тут зьбіраюцца права-кансэрватары».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Проста ваяваць за людзей, якіх любіш». Добраахвотнік «Рыцар» быў у партыі, блізкай да Васкрасенскага, а потым зьехаў на вайну

У сьпісе МУС пералічаныя тэлеграм-канал, youtube-канал, асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах Андрэя Кушнерава.

Таксама ў яго дададзена старонка аўтара на праекце Author.Today і Patreon Кушнерава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не перасварыліся». У Кіеве прайшла закрытая сустрэча байцоў з усіх беларускіх фармаваньняў, якія ваююць ва Ўкраіне