Гэтым разам да праскіх беларусаў далучыліся беларусы з Варшавы, Антвэрпэну, Рэгэнсбургу, а таксама ўдзельнікі Міжнароднага сымпозіюму, прысьвечанага 100-годзьдзю пераезду ў Прагу Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, які пачнецца ў чацьвер у Славянскай бібліятэцы. Яны ўсклалі кветкі на магілы прэзыдэнтаў БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі, а таксама на магілу сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага.
Пачынаючы з другой паловы 1990-х гадоў праскія беларусы апякуюцца магіламі заснавальнікаў БНР і дзеячоў беларускай дыяспары, за ўласныя сродкі робяць патрэбныя ўпарадкаваньні. Сёлета яны ўпарадкавалі магілу Міхася Забэйды-Суміцкага.
Вадзім Пракоп'еў ускладае кветкі на магілу Пётры Крачэўскага
Ля магілы прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі
Беларусы ўпарадкоўваюць магілу сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага
Магіла Міхася Забэйды-Суміцкага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Куды пайсьці на Дзяды за мяжой. Пахаваньні вядомых беларусаў у Літве, Польшчы, Латвіі, Украіне, Грузіі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рамантызм ідэі незалежнасьці будзе жыць». 140 гадоў Пётру Крэчэўскаму, старшыні Рады БНРБеларускі пантэон на Альшанскіх могілках у Празе. ФОТА