Помнік пастаўлены ў гістарычным цэнтры літоўскай сталіцы, на тэрыторыі францішканскага кляштара, дзе за паўгода да пачатку паўстаньня адбыліся першыя рэлігійна-патрыятычныя антырасейскія маніфэстацыі.
Скульптурная кампазыцыя стаіць перад касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі.
У Вільні адкрылі помнік Кастусю Каліноўскаму і іншым паўстанцам. ФОТАРЭПАРТАЖ
На шырокім круглым подыюме расстаўленыя бронзавыя постаці чатырох мужчын. Зьлева стаіць манах-францішканец, дабраслаўляючы з крыжам справу паўстаньня, справа — самі паўстанцы, зьвернутыя да сьвятыні. Гэта скульптуры Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і Тытуса Далеўскага.
Адкрыцьцё помніка Кастуся Каліноўскага ды іншым удзельнікам паўстаньня ля касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні. 22 сакавіка 2024
На пярэднім пляне – Каліноўскі на каленях, а за яго сьпінай — Серакоўскі, абодва з паднятымі ў жэсьце клятвы рукамі, прысягаюць у вернасьці Богу і Радзіме. Воддаль стаіць Далеўскі.
Помнік пастаўлены на сродкі Польскага нацыянальнага фонду.
Адкрыцьцё помніка Кастуся Каліноўскага ды іншым удзельнікам паўстаньня ля Касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшае Панны Марыі пры кляштары францішканаў у Вільні. 22 сакавіка 2024
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні праходзіць Форум Каліноўскага, на якім абмяркоўваецца эўрапейская будучыня Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе пройдуць імпрэзы да Дня Волі? Расклад і адрасы