Як адзначае DW, сілы бясьпекі перакрылі маршрут ад раёна Сарачане да плошчы Таксім яшчэ за некалькі кілямэтраў да яе, задзейнічаўшы дзясяткі тысяч паліцыянтаў і сфарміраваўшы тым самым некалькі шэрагаў абароны. Улады абгрунтавалі разгон маршу «меркаваньнямі бясьпекі».
Па паведамленьнях СМІ, падчас сутыкненьняў пры спробе прарыву кардонаў мелі месца бойкі паміж дэманстрантамі і паліцыяй. Больш за 70 чалавек былі арыштаваныя. Толькі ў адным раёне Бешыкташ паліцыя затрымала сама меней 30 дэманстрантаў.
Плошча Таксім у цэнтры Стамбула мае сымбалічнае значэньне для прафсаюзаў і апазыцыі ў Турцыі. Актывісты мелі намер правесьці там мітынг у памяць аб падзеях 1 траўня 1977 года. У той дзень снайпэры расстралялі дэманстрацыю на плошчы Таксім, у якой прынялі ўдзел каля 500 000 чалавек. У выніку абстрэлу загінула, паводле розных зьвестак, ад 34 да 42 чалавек, ад 126 да 220 атрымалі раненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком мяса на расейскі рынак