«Вайсковая дапамога Ўкраіне ня спыненая», — Зяленскі адрэагаваў на рашэньне новай адміністрацыі ЗША

Уладзімір Зяленскі

Вайсковая дапамога ЗША Ўкраіне ня спыненая, заявіў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, камэнтуючы рашэньне новай адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прыпыніць замежную дапамогу на 90 дзён.

«Я ведаю, што ва ўсім сьвеце існуе вялікая колькасьць устаноў, якія раней падтрымліваліся ўрадам ЗША. Магу сказаць толькі тое, чаго можа не хапіць Украіне. І што я раблю. Я сканцэнтраваны на вайсковай дапамозе. «Гэта ня спынена, дзякуй Богу», — сказаў Зяленскі падчас прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнткай Малдовы Санду, перадае карэспандэнт Радыё «Свабода».

Напярэдадні шэраг СМІ паведамілі, што Дзярждэпартамент ЗША прыпыніў рэалізацыю замежнай дапамогі. Сьцьвярджалася, што гэта тычыцца ўсіх краін, акрамя Ізраіля і Эгіпта.

Затое ў Пэнтагоне «Голасу Амэрыкі» паведамілі, што ўказ Трампа аб 90-дзённай паўзе ў аказаньні міжнароднай падтрымкі не ўплывае на праграмы вайсковай дапамогі Ўкраіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Politico: Дзярждэпартамэнт ЗША прыпыніў праграмы дапамогі іншым краінам, у тым ліку Ўкраіне. Гэта ня тычыцца Эгіпта і Ізраіля