Тлумачым з Гурневічам. Топ-5 прычынаў, чаму расейцы пераяжджаюць у Беларусь

Беларусы ад несвабоды і беднасьці ўцякаюць са сваёй краіны. Іх месца займаюць прыежджыя. Сярод лідэраў — грамадзяне Расеі.

Расейцаў у Беларусі становіцца ўсё больш. Паводле расейскіх СМІ, па ўзроўні працоўнай міграцыі Беларусь для расейцаў стала кірункам нумар два пасьля Казахстану. Паводле Мінпрацы Беларусі, летась у краіне працавала больш за 60 тысяч працоўных мігрантаў, зь іх больш за 40% — з Расеі.

Дзьмітры Гурневіч расказвае пра 5 асноўных прычынаў, чаму расейцам падабаецца Беларусь: