Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведаміў аб спыненьні працы

Сымбаль сацыяльнай сеткі Telegram. Ілюстрацыйнае фота

У паведамленьні не называюцца прычыны спыненьня дзейнасьці гэтага праекту.

5 лютага стваральнік канала «Беларускі Гаюн» Антон Матолька паведаміў пра ўзлом бота і папярэдзіў грамадзян, якія адсылалі інфармацыю ці пісалі з акаўнтаў, што могуць іх ідэнтыфікаваць, пра пагрозу іхнай бясьпецы.

7 лютага стала вядома пра першыя затрыманьні інфарматараў «Беларускага Гаюна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Матолька: бот тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн» узламалі
  • «Беларускі Гаюн» — гэта незалежны маніторынгавы праект, які адсочвае вайсковую актыўнасьць на тэрыторыі Беларусі.
  • Ён атрымаў вядомасьць дзякуючы апэратыўным і дакладным зьвесткам пра перамяшчэньні расейскіх і беларускіх войскаў.
  • Адна з ключавых асаблівасьцяў праекту — актыўны ўдзел грамадзян унутры Беларусі. Беларусы, знаходзячыся ў розных частках краіны, перадавалі інфармацыю пра вайсковую тэхніку, авіяпералёты, чыгуначныя перавозкі і іншыя перамяшчэньні арміі. Гэта дазваляла праекту хутка зьбіраць і аналізаваць дадзеныя, робячы іх даступнымі для грамадзкасьці, журналістаў і аналітыкаў.
  • Раней беларускія ўлады прызналі тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» экстрэмісцкім фармаваньнем. На гэты момант у канале каля 345 тысяч падпісчыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 7 лютага: зьявілася інфармацыя пра першыя затрыманьні пасьля ўзлому чат-боту «Беларускага Гаюна»