Зяленскі кажа пра ўцягваньне Беларусі ў вайну не як пра імавернасьць, а як пра непазьбежнасьць, і разглядае Беларусь не як самастойны суб’ект, а як аб’ект, інструмэнт у руках Крамля.
Упершыню за 30 год прэзыдэнцтва Лукашэнка абвясьціў пра стварэньне камісіі, якая павінна ўнесьці прапановы наконт фармаваньня новага складу ўраду.
Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.