У Дзяржаўным агенцтве Ўкраіны ў пытаньнях кіраваньня зонай адчужэньня паведамілі, што плошча скразнога пашкоджаньня ў выніку ўдару Расеі 14 лютага складае прыблізна да 15 квадратных мэтраў.
«Ліквідацыя пажару ў выніку ўдару расейскага дрона ў арку новага бясьпечнага канфайнмэнту працягваецца. Радыяцыйны стан пад пастаянным кантролем. Ваганьне бягучых значэньняў у звычайных для кожнага пункту межах», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
У часе агляду канфайнмэнту зафіксавалі пашкоджаньні вонкавай абшыўкі аркі і апорных канструкцый гаража.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне пасьля атакі Расеі чацьвёрты дзень ня могуць спыніць тленьне ў трох месцах саркафага ЧАЭСУ Дзяржаўнай службе Ўкраіны ў надзвычайных сытуацый паведамілі, што за апошнія 24 гадзіны змаглі патушыць толькі адзін ачаг, застаецца яшчэ два тленьні. Працуюць тры групы скалалазаў.
Урад Украіны на пасяджэньні 18 лютага выдзеліў 1,5 мільярда грыўняў (прыблізна 36 мільёнаў даляраў у эквіваленце. — РС) на падтрымку ўкрыцьця ў бясьпечным стане.
У ноч на 14 лютага расейскія войскі нанесьлі ўдар баявым бесьпілётнікам па канфайнмэнце, пабудаваным у 2019 годзе над аварыйным блёкам Чарнобыльскай АЭС.
Пасьля атакі расейскага дрона на сакрафаг ЧАЭС. 15 лютага 2025
У выніку ўдару пашкоджана цэласнасьць вонкавай абалонкі канфайнмэнту і абсталяваньня ў гаражы тэхнічнага абслугоўваньня кранаў.
Абломкі расейскага дрона на ЧАЭС, 14 лютага 2025
Гэты факт зафіксавала місія Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ), якая пасьля расейскага ваеннага ўварваньня на сталай аснове знаходзіцца на тэрыторыі ЧАЭС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАГАТЭ пракамэнтавала ўдар па Чарнобыльскай АЭС. Пераконвае, што ўзровень радыяцыі не павялічыўся