Генэральны дырэктар Расейскага фонду прамых інвэстыцый Кірыл Дзьмітрыеў заявіў, што на перамовах у Саудаўскай Арабіі Расея прапанавала ЗША супольныя праекты ў Арктыцы.
«Гэта было хутчэй агульнае абмеркаваньне. Магчыма, супольныя праекты ў Арктыцы. Мы, у прыватнасьці, абмяркоўвалі Арктыку. Я б не хацеў будаваць нерэалістычныя чаканьні што да цяперашняга працэсу, але я думаю, што супольныя інвэстыцыі паміж Расеяй і ЗША цяпер, пасьля сустрэчы, больш імаверныя, чым раней», — працытавала Кірыла Дзьмітрыева расейскае агенцтва Інтэрфакс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп стаў «больш упэўнены» ў дасягненьні пагадненьня аб Украіне пасьля перамоваў у Эр-Рыядзе18 лютага кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў пасьля перамоваў у Саудаўскай Арабіі заявіў, што размова была «вельмі карыснай» і што бакі «ня проста слухалі, але і чулі адно аднаго». Сярод вынікаў сустрэчы Лаўроў назваў дамоўленасьці аб забесьпячэньні нармалізацыі работы дыпляматычных місіяў абедзьвюх краін, фармаваньні працэсу ўкраінскага ўрэгуляваньня і стварэньні ўмоваў для аднаўленьня супрацы ЗША і Расеі.
Раней Украіна прапанавала ЗША доступ да сваіх радовішчаў у абмен на вайсковую дапамогу і гарантыі бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна атрымала ад ЗША першы драфт пагадненьня аб партнэрстве, — Зяленскі пасьля размовы пра карысныя выкапні