Анколяга з 23‑гадовым стажам Алену Шарафановіч асудзілі за ўдзел у пратэстах

Ілюстрацыйнае фота

Адну з найлепшых дзіцячых анколягаў Беларусі Алену Шарафановіч асудзілі за ўдзел у пратэстах паводле артыкула аб «грубым парушэньні парадку» (арт. 342 КК).

Яе прозьвішча зьявілася ў міліцэйскім «сьпісе экстрэмістаў», які вядзе МУС, гэта значыць, што прысуд Алене набыў моц.

Анколяг Алена Шарафановіч з 23‑гадовым стажам на волі, але насупраць яе прозьвішча ў сьпісе пазначана «суджанасьць не пагашаная», піша выданьне «Наша Ніва». Гэта можа азначаць, што Алену асудзілі на хатнюю хімію. Такі ж статус і ў яе мужа (яго таксама судзілі за ўдзел у пратэстах).

Шарафановіч 13 гадоў працавала ў Цэнтры дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі ў Бараўлянах пад Менскам і тры гады ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. Адначасова яна вяла прыём у «ЛОДЭ» і цэнтры лазэрнай дэрматалёгіі HappyDerm.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды коціцца сьвет». Ці ёсьць прарывы ў змаганьні з ракам і што замінае вынайсьці лек. Расказвае анколяг