Тавараабарот з РФ вырас да 57,6 мільярдаў даляраў — Міністэрства эканомікі. Гэта ніжэй за прагноз Лукашэнкі

Мяжа Беларусі і Расеі

Па выніках 2024 году аб’ём узаемнага гандлю таварамі і паслугамі паміж Беларусьсю і Расеяй «дасягнуў рэкордных паказчыкаў і склаў 57,6 мільярдаў даляраў», заявіла намесьніца беларускага міністра эканомікі Алеся Абраменка на пасяджэньні стала дзейнай рабочай групы міністэрстваў дзьвюх краінаў.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Паводле Абраменкі, зафіксаваны рост на 7,4%.

Яна таксама адзначыла, што расейскія інвэстыцыі краіну летась склалі 4,9 мільярдаў даляраў.

5 сьнежня 2024 году на профільнай нарадзе напярэдадні пасяджэньня Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нягледзячы на " усе праблемы і нявырашаныя пытаньні", гандлёвы абарот паміж краінамі па выніках году дасягне 59-60 мільярдаў даляраў.

Пазаўчора міністар эканомікі Беларусі Юры Чабатар паведаміў, што каля 75% зьнешнегандлёвага таваразвароту Беларусі ў 2024 годзе прыпала на Расею, Кітай і Абʼяднаныя Арабскія Эміраты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларускія прадпрыемствы зьвязаныя з вайной ва Ўкраіне і што зь імі будзе, калі яна скончыцца
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ISW: Магчымае зьмякчэньне санкцыяў супраць Беларусі будзе выгадна Расеі