Аб’яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў Паліну Шарэнду-Панасюк, Аляксандра Лукашука і шэраг іншых асоб

Мэдаль Няскораных (Ларысы Геніюш)

Адпаведныя пастановы 24 лютага падпісала кіраўніца Кабінэту Сьвятлана Ціханоўская. Адной з узнагарод уганаравалі пасьмяротна, а дзьве прысуджаныя таемна.

Мэдалём «За плённую працу на карысьць Беларусі» ўзнагароджаныя:

  • Цзывай Со — брытанскі архітэктар і мастак, аўтар праекту беларускай царквы ў Лёндане, папулярызатар Беларусі і беларускай культуры ў сьвеце;
  • Аляксандар Лукашук — беларускі журналіст, публіцыст і перакладчык, ранейшы дырэктар беларускай службы Радыё Свабода.

Мэдалём Няскораных (Ларысы Геніюш) узнагароджаныя:

  • Паліна Шарэнда-Панасюк — палітычная дзяячка, былая палітзьняволеная.

Мэдалём «Гонар і годнасьць» узнагароджаныя:

  • Алесь Юркойць — беларускі краязнаўца і грамадзкі дзяяч, папулярызатар беларускай культуры і мовы;
  • Марыя Зайцава (пасьмяротна) — беларуская добраахвотніца ў складзе Другога інтэрнацыянальнага легіёну Ўкраіны, якая гераічна загінула ў вайне супраць расейскіх агрэсараў за свабоду Ўкраіны і Беларусі.

Яшчэ два чалавекі атрымаюць узнагароды непублічна. Яны ўшанаваныя мэдалём Францішка Скарыны — за высокія дасягненьні ў сваёй дзейнасьці, і мэдалём Няскораных (Ларысы Геніюш) — за асабістую адвагу, стойкасьць і ахвярнасьць у дзейнасьці на карысьць прасоўваньня ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Выканаўцу абавязкаў прадстаўніка ў нацыянальным адраджэньні Паўлу Баркоўскаму даручылі арганізаваць урачыстую цырымонію ўручэньня названых узнагарод.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мая першая дзяржаўная ўзнагарода ад Беларусі». АПК узнагародзіў мэдалямі выбітных асобаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве. ФОТА