Тлумачым з Гурневічам. Як зьмянілася рыторыка прапагандыстаў пасьля абраньня Трампа

Каляж: Рыгор Азаронак (зьлева), Дзьмітры Гурневіч

Пасьля абраньня Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта ЗША лукашэнкаўская прапаганда пачала мяняць рыторыку адносна Эўропы, амэрыканскай палітыкі і перамоўнага працэсу вакол спыненьня вайны. На месца антыамэрыканізму прыйшоў антыэўрапеізм.

Дзьмітры Гурневіч уважліва прасачыў, што цяпер гавораць пра ЗША, Трампа і Эўразьвяз Лукашэнка і ягоныя прапагандысты.