Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоны ўкраінскі калега Ўладзімір Зяленскі прыбудзе ў Вашынгтон 28 лютага.
«Прэзыдэнт Зяленскі павінен прыбыць у пятніцу, цяпер гэта пацьверджана. І мы павінны падпісаць пагадненьне, гэта будзе вялікая справа», — сказаў Трамп падчас пасяджэньня свайго кабінэту ў Белым доме.
Паводле яго, ЗША «зьбіраюцца вярнуць свае грошы».
Раней сёньня прэзыдэнт Украіны таксама паведаміў, што дэталі ягонага будучага візыту ў ЗША яшчэ ўзгадняюцца.
25 лютага стала вядома, што Кіеў узгадніў з Вашынгтонам умовы абноўленага пагадненьня аб здабычы карысных выкапняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што гаворыцца ў пагадненьні ЗША і Ўкраіны аб карысных выкапнях і што яно значыць