Ужо сёньня: дзень памяці Ўладзімера Жылкі і Юдаля Пэна

Мэмарыяльная дошка Юдаля Пэна ў Віцебску

Падзеі 1 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1566 — пастановай Віленскага сойму ўведзены ў дзеяньне другі Статут ВКЛ.

1581 — створаны Трыбунал ВКЛ.

1896Антуан Анры Бэкерэль адкрыў радыяактыўнасьць.

1918 — аднавіўся выхад газэты «Дзяньніца» — першай савецкай газэты на беларускай мове.

2002 — пачалася апэрацыя «Анаконда»: войскі ЗША супрацьстаялі тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» ў Аўганістане.

2005 — у Беларусі пачаўся агульнанацыянальны страйк прадпрымальнікаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1810Фрыдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.

Фрыдэрык Шапэн

1917Фёдар Шмакаў, актор, народны артыст Беларусі.

1926Барыс Стральцоў, журналіст, «кароль нарысу», выкладчык журфаку.

1929Еўдакія Лось, паэтка.

Помнік Еўдакіі Лось у Віцебску

1936Лідзія Савік, літаратуразнаўца, дасьледніца літаратуры беларускай эміграцыі.

1948Анатоль Сідарэвіч, гісторык, літаратуразнаўца, палітык.

Анатоль Сідарэвіч

У памяці

1933Уладзімер Жылка, паэт. Памёр у ссылцы ад сухотаў.

Уладзімер Жылка

1937Юдаль Пэн, мастак, настаўнік Марка Шагала.

Юдаль Пэн, карціна "Аўтапартрэт у саламяным капелюшы"

1960 Віктар Шутовіч, каталіцкі сьвятар, публіцыст, вязень ГУЛАГу.

2014Леанід Левін, архітэктар мэмарыяльных комплексаў, помнікаў і станцыяў мэтро..

Леанід Левін

2019Жарэс Алфёраў, фізык, нобэлеўскі ляўрэат, ураджэнец Беларусі.