Сьвятлана Ціханоўская ў сваім твітэры адзначыла, што «свабоду трэба бараніць заўсёды — і ў Беларусі, і ва Ўкраіне, і паўсюль яна пад пагрозай».
Яна засудзіла агрэсію расейцаў супраць Украіны і адзначыла значэньне, якое нясе цяперашняя вайна для цывілізаванага сьвету.
«Вайна Расеі супраць Украіны — гэта вайна супраць самой свабоды. Гэта вайна супраць каштоўнасьцяў, якія ўсіх нас аб’ядноўваюць. Адважны народ Украіны змагаецца ня толькі за ўласную будучыню, але і за свабодную, мірную і бясьпечную Эўропу.
Беларусы на баку Ўкраіны» — запэўніла Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў трэція ўгодкі поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны: «Ня дайце „русскому миру“ прарасьці ў вас»Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наведаў Белы дом, дзе меў спрэчку з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і віцэ-прэзыдэнтам гэтай краіны Джэй Ды Вэнсам. Вэнс абвінаваціў Зяленскага ў «непавазе», пасьля чаго Трамп заявіў, што ўкраінскі прэзыдэнт «гуляе з Трэцяй сусьветнай вайной». Зяленскі ўказаў Вэнсу на неабазнанасьць ва ўкраінскіх справах, бо ва Ўкраіне той ня быў і судзіць пра становішча толькі па гісторыях у інстаграме.
Трамп заявіў Зяленскаму, што ён «ня мае добрых картаў», на што ўкраінскі прэзыдэнт адказаў, што прыляцеў у Вашынгтон ня ў карты гуляць.
Перамовы скончыліся датэрміновым ад’ездам Зяленскага на радзіму, а ўгоды засталіся непадпісанымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі датэрмінова пакінуў Белы дом; Трамп кажа, што «ён можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Украіна не адна», «Зяленскі зьнішчыў сябе». Рэакцыі на сустрэчу Трампа і Зяленскага