Стан Папы Францішка застаецца цяжкім, яго падключалі да апарату штучнай вэнтыляцыі

Папа Францішак

Папа рымскі застаецца ў шпіталі, дзе спрабуе перамагчы хваробу, адзначаюць мэдыкі. Прагнозаў пра стан здароўя ніхто ня робіць.

1 сакавіка Сьвяты пасад распаўсюдзіў кароткае паведамленьне аб стане здароўя пантыфіка.

«Ноч прайшла спакойна, Папа адпачывае», — гаворыцца ў камюніке, якое распаўсюдзіла Ватыканскае радыё.

У апублікаваным напярэдадні вечарам мэдыцынскім бюлетэні паведамлялася пра раптоўнае пагаршэньне стану Францішка. Гэта адбылося пасьля ізаляванага прыступу бронхаспазму.

Мэдыкі правялі бронхаасьпірацыю і пачалі неінвазыўную штучную вэнтыляцыю лёгкіх. Гэтыя манэўры дазволілі палепшыць дыхальныя функцыі.

З Ватыкану паведамляюць, што папа Францішак застаецца ў прытомнасьці і супрацоўнічае з мэдыкамі ў час тэрапэўтычных мерапрыемстваў. Прагноз застаецца стрыманым.

Папа знаходзіцца ў рымскай клініцы «Джэмэлі» з дыягназам двухбаковая пнэўманія. Клінічная карціна складаная. На плошчы Сьвятога Пятра сёньня і ўчора — малітвы за здароўе папы.

Раней паведамлялася пра тое, што Папа можа датэрмінова пакінуць Сьвяты сталец з прычына пагаршэньня здароўя. З таго моманту стан Папы пагоршчыўся, а ў Ватыкане больш не камэнтавалі гэта.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Corriere della Sera: папа Францішак можа адрачыся ад сану
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ватыкане абмеркавалі «сытуацыю Каталіцкага касьцёла ў Беларусі» і яго ўзаемадзеяньне з уладамі