Сварка Дональда Трампа, Джэй Ды Вэнса з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме прывяла да дыскусій, што адбудзецца далей з амэрыканскай вайсковай дапамогай украінцам.
У жывой трансьляцыі з Брусэлю абмяркоўваюць міжнародную рэакцыю на ўчорашнія падзеі ў Вашынгтоне.
Адбываюцца жывыя гутаркі з экспэртамі, палітолягам Ігарам Рэйтэровічам і вайсковым экспэртам Аляксандрам Мусіенкам.
Вядома, што пасьля сваркі з Трампам і віцэ-прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Вэнсам Зяленскі адправіўся ў Лёндан. Цяпер экспэрты абмяркоўваюць, наколькі моцна рознагалосьсі Кіева з Вашынгтонам паўплываюць на мірны працэс і дапамогу Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шок і слабая надзея. Рэакцыя ў ЗША на сустрэчу Трампа і Зяленскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы хочам міру, таму я ў ЗША»: Зяленскі ў інтэрвію Fox News пракамэнтаваў размову з Трампам