Трамп скрытыкаваў словы Зяленскага пра няхуткае завяршэньне вайны

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп, Вашынгтон, 28 лютага 2025

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага наконт таго, што да канца вайны ва Ўкраіне яшчэ далёка.

«Гэта найгоршая заява, якую мог зрабіць Зяленскі, і Амэрыка доўга з гэтым мірыцца ня будзе! Гэта тое, пра што я казаў: гэты хлопец ня хоча, каб быў мір, пакуль яго падтрымлівае Амэрыка, і Эўропа на сустрэчы зь Зяленскім катэгарычна заявіла, што ня можа зрабіць гэтую працу бяз ЗША. Напэўна, гэта ня вельмі добрая заява з пункту гледжаньня дэманстрацыі сілы супраць Расеі», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social, дадаўшы спасылку на заяву Зяленскага.

Сустрэча паміж прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у Вашынгтоне 28 лютага скончылася рэзкай спрэчкай у жывым этэры, пасьля чаго далейшая сустрэча была адмененая. Трамп у сваёй сацсетцы заявіў, што Зяленскі «можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шок і слабая надзея. Рэакцыя ў ЗША на сустрэчу Трампа і Зяленскага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка гуляе ў «Дзень сурка», — кіраўнік Інстытуту Буша