У размове з ФБР ён прызнаўся, што навучаў валоданьню зброяй двух з чатырох удзельнікаў атакі, гаворыцца на сайце амэрыканскага Міністэрства юстыцыі.
Як гаворыцца ў паведамленьні, Махамад Шарыфула абвінавачаны ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», а таксама ў матэрыяльнай дапамозе дзеяньням, якія пацягнулі за сабой сьмерць людзей.
Выданьне Axios раней паведамляла, што Шарыфула затрыманы ў Пакістане. Паводле інфармацыі амэрыканскіх уладаў, ён быў дастаўлены ў ЗША, дзе павінен стаць перад судом у Вірджыніі.
Паведамляецца, што падазраваны прызнаўся агентам ФБР, што на заданьне «Вілаят Харасан» — філіялу «Ісламскай дзяржавы» — ён рыхтаваў людзей, якія хацелі ўзяць удзел у атаках на заданьне арганізацыі. Акрамя таго, ён прызнаўся ў асабістым удзеле ў некалькіх нападах, учыненых «Ісламскай дзяржавай».
Паводле сьледзтва, Шарыфула ўдзельнічаў у падрыхтоўцы атакі на аэрапорт Кабулу ў жніўні 2021 году, калі загінулі 183 чалавекі, у тым ліку сьмяротнік, які ладзіў напад. У 2016 годзе ён рыхтаваў напад на канадзкае пасольства ў Кабуле, тады загінулі больш за 10 чалавек.
Шарыфулу пагражае пажыцьцёвы тэрмін. Масква затрыманьне не пракамэнтавала. Атака на «Крокус» адбылася 22 сакавіка 2024 году. Тады загінулі 145 чалавек, меркаваных нападнікаў затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Турэччыне выставілі абвінавачаньні 5 падазраваным у сувязях зь меркаванымі выканаўцамі тэракту ў «Крокус Сіці Хол» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двум супрацоўнікам «Крокусу» прад’явілі абвінавачаньне, пацярпелымі ў справе аб тэракце прызналі 1700 чалавек