Адказ — у наступнай табліцы.
Пасьля папярэдніх выбараў інаўгурацыя, як правіла, праводзілася раней, чым сёлета. Адзінае выключэньне — 2020 год, пасьля тагачасных выбараў у краіне адбываліся беспрэцэдэнтныя паводле масавасьці і працягласьці пратэсты.
Пасьля кожных прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандар Лукашэнка свой першы замежны візыт ладзіў у Расею. У 1994 годзе ён там сустракаўся з прэзыдэнтам Барысам Ельцыным, у 2001-м, 2006-м, 2015-м і 2020-м — з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, у 2010-м — з прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым.
2020 год быў адзіным выключэньнем, калі Лукашэнка сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі да інаўгурацыі, у астатніх 5 выпадках інаўгурацыя папярэднічала першаму пасьлявыбарчаму візыту ў РФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін прыме Лукашэнку на наступным тыдніБыло абвешчана, што на гэтым тыдні Лукашэнка паедзе да Пуціна. Пакуль невядома, ці паўторыцца выключны выпадак 2020 году, ці інаўгурацыя адбудзецца таксама на гэтым тыдні, перад візытам.