У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі, што праз раньнюю і бясьсьнежную вясну ў лясным фондзе з пачатку году ўжо адбылося 115 лясных пажараў, якія ахапілі больш за 155 гэктараў.
«Гараць лясы, балоты, гінуць цэлыя экасыстэмы зь іх жыхарамі. У мінулыя выходныя ўзгараньні фіксавалі ва ўсіх абласьцях, за выключэньнем Віцебскай. Па ўсёй Берасьцейскай вобласьці праз высокія клясы пажарнай небясьпекі часова ўвалі забарону на наведваньне лясоў. Чырвоным пазначылі на інтэрактыўнай мапе Мінлясгасу і два раёны Гомельскай вобласьці — Веткаўскі і Петрыкаўскі», — адзначаецца ў паведамленьні міністэрства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажары ў Беларусі працягваюцца, гараць тарфянікі ў Асіповіцкім раёне і трава ў пойме ПрыпяціРаней у Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі аб увядзеньні забароны на наведваньне лясоў уведзеныя ў 18 раёнах краіны — у Баранавіцкім, Бярозаўскім, Берасьцейскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Янаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім, Столінскім раёнах Берасьцейшчыны, а таксама ў Веткаўскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельшчыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за мінулы дзень зафіксавалі 36 лясных пажараў