У паведамленьні Дзярждэрартамэнту гаворыцца, што Рубіё расказаў Лаўрову аб пачатку ваеннай аперацыі ЗША супраць хусітаў у Емене.
Акрамя таго, Рубіё і Лаўроў абмеркавалі далейшыя крокі ў працяг нядаўніх сустрэчаў у Саудаўскай Арабіі і дамовіліся працягваць працу па аднаўленьні адносінаў паміж Вашынгтонам і Масквой.
Міністэрства замежных спраў Расеі па выніках перамоваў паведаміла, што Лаўроў, камэнтуючы сытуацыю вакол Емэну, «падкрэсьліў неабходнасьць неадкладнага спыненьня прымяненьня сілы ўсімі бакамі», каб пазьбегнуць «далейшага праліцьця крыві».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША нанесьлі маштабныя ўдары па емэнскіх хусітах15 сакавіка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што загадаў вайскоўцам нанесьці ўдары па пазыцыях хусітаў, якія кантралююць большую частку паўночнага Емэну. У пачатку году Белы дом прызнаў хусіцкі рух «Ансар Ала» тэрарыстычнай арганізацыяй.
У ноч на нядзелю, 16 сакавіка, авіяцыя ЗША пачала наносіць удары па аб'ектах хусітаў. Падкантрольнае «Ансар Ала» Міністэрства аховы здароўя заявіла, што ў выніку атакі загінулі больш за 30 чалавек, больш за 100 атрымалі раненьні.
Марка Рубіё і Сяргей Лаўроў сустракаліся асабіста ў сталіцы Саудаўскай Арабіі Эр-Рыядзе ў лютым. Сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў стала першай з пачатку маштабнага нападу Расеі на Украіну ў 2022 годзе. 11 сакавіка Рубіё сустракаўся ў Джыдзе з прадстаўнікамі Ўкраіны.