У Беларусі за два месяцы 2025 году зафіксавалі 180 выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі

Ілюстрацыйная выява

Сярэдні паказьнік 2,0 выпадкі на 1000 чалавек.

Лічбы за студзень-люты 2025 году прыводзіць Рэспубліканскі цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя. Паказьнік хваробы ніжэй за аналягічны пэрыяд летась на 13,1%.

Больш за ўсё новых выпадкаў выяўлена ў Гомельскай вобласьці — 44 і ў Менску — 42. Меней за ўсё ў Берасьцейскай вобласьці — 9 выпадкаў.

86% новых зарэгістраваных выпадкаў — у людзей, старэйшых за 30 гадоў. Асноўным шляхам заражэньня застаецца полавы, а 9,4% заразіліся пры ўжываньні наркотыкаў.

46,7% ад новых выпадкаў — жанчыны. Сярод агульнай колькасьці хворых суадносіны для жанчын меншыя — 39,2%.

Агулам на 1 сакавіка 2025 году ў Беларусі 36 505 выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі. 25 623 чалавекі жывуць зь дыягназам ВІЧ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь разьлічвае атрымаць ад ААН больш за 20 мільёнаў даляраў на падтрымку хворых на ВІЧ і сухоты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуса зь ВІЧ-інфэкцыяй спрабавалі выслаць з Расеі. Што вырашыў суд