Старонку амэрыканскага рэжысэра, сцэнарыста і прадусара Эрні Барбараша @erniebarbarash ў сацыяльнай сетцы Х улады Беларусі прызналі экстрэмістцкай.
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Эрні Барбараш нарадзіўся ў Адэсе ў часы СССР, жыве і працуе ў ЗША, стварыў там некалькі дзясяткаў фільмаў як рэжысэр і сцэнарыст. Адзін з баевікоў галівудзкая студыя нават плянавала здымаць у Беларусі, але ў выніку адмовілася. Але амэрыканец зацікавіўся краінай і знайшоў у Беларусі сяброў.
Больш за 950 дзён ён піша пра беларускіх палітвязьняў і падтрымлівае іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хачу зьняць фільм пра барацьбу беларусаў». Рэжысэр з ЗША штодня вядзе блог пра беларускіх палітвязьняў