Праваабаронцы: КДБ праводзіць ператрусы і допыты прадстаўнікоў прафсаюзаў

Будынак КДБ ў Менску. Архіўнае фота

На сёньня вядома пра 17 зьняволеных прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Ціск на тых, хто застаецца на волі, працягваецца.

Пра ператрусы, якія ўчыніў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі ў прадстаўнікоў прафсаюзаў, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна» з спасылкай на ўласныя крыніцы.

«Вядома, што ў актывістаў прафсаюзаў сканфіскавалі тэхніку, але пасьля допытаў адпусьцілі. Паведамляецца, што сілавікоў цікавілі іхныя сувязі з фондамі салідарнасці BySol і ByHelp, таксама людзей пыталі аб так званым «фінансаваньні тэрарыстычнай дзейнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні.

Перасьлед незалежных прафсаюзаў

У ліпені 2022 года Вярхоўны суд зьліквідаваў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). Была таксама ўхваленая ліквідацыя чатырох арганізацыяў- ўдзельніц БКДП:

  • Свабоднага прафсаюзу Беларускага,
  • Свабоднага прафсаюзу мэталістаў,
  • Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўнікаў, энэргетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў,
  • Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).


У краіне не засталося незалежных прафсаюзаў, існуе толькі праўладная Фэдэрацыя прафсаюзаў.

Вядома пра 17 пазбаўленых волі прадстаўнікоў прафсаюзаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Аляксандра Ярашука выбралі ў Адміністрацыйную раду Міжнароднай арганізацыі працы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывіст прафсаюзу РЭП Вацлаў Арэшка сустракае 70-годзьдзе за кратамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Споўнілася 2 гады зьняволеньня лідэраў незалежных прафсаюзаў. Што вядома пра ўмовы іх утрыманьня і здароўе