У Беларусі з пачатку году на пажарах загінулі больш за 200 чалавек

Падпал сухой травы можа стаць прычынай гібелі людзей. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі за тры месяцы 2025 году ў пажарах загінулі больш за 200 чалавек і больш за 130 пацярпелі ад агню.

Як адзначаецца ў Telegram-канале Генэральнай пракуратуры Беларусі, сярод асноўных прычын, якія прыводзілі да пажараў, — неасьцярожнае абыходжаньне з агнём, курэньне ў ложках і няспраўнае пячное ацяпленьне.

«Пытаньне папярэджаньня гібелі людзей актуальнае і з прыходам вясны, калі людзі прыяжджаюць на дачы, карыстаюцца няспраўным пячным абсталяваньнем і паляць сухую траву», — паведамілі ў Генпракуратуры Беларусі.

Згодна з статыстыкай Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі, за апошнія 24 гадзіны ў Беларусі ў пажарах загінулі тры чалавекі і яшчэ столькі ж атрымалі апёкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За дзень у Беларусі патушылі 18 лясных пажараў, гарыць тарфянік. Пажараў у экасыстэмах сёлета ў 13 разоў больш