Беларуская студыя распрацоўвае кампутарную гульню пра сярэднявечны Тураў

Тураў у сучаснасьці

Зьявіўся трэйлер гульні.

Беларуская студыя Qualestory Games выпусьціла сынэматык-трэйлер гульні Tales of Meadows у беларускай агучцы. Дзеяньні адбываюцца ў Тураве трынаццатага стагодзьдзя, адзначаюць аўтары.

Сама гульня таксама будзе мець беларускую агучку. Дата выхаду пакуль не вядомая.

Тураў — адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі. Тут жыло племя дрыгавічоў. Разам з Полацкім Тураўскае княства было найстарэйшай старажытнай дзяржавай на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы маюць права гуляць у гульні на сваёй мове». Размова з ІТ-спэцыялістам, які пераклаў на беларускую S.T.A.L.K.E.R. 2


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія распрацоўнікі анансавалі кампутарную гульню пра Полацкае княства