Гісторык і грамадзкі дзяяч Цімох Акудовіч паведаміў у сваіх сацыяльных сетках пра стварэньне новай ініцыятывы «Кніжны магістрат», якая мае на мэце доўгатэрміновае спрыяньне разьвіцьцю беларускага кніжнага рынку.
«Кніжны магістрат» — гэта новы фармат ініцыятывы «Беларускія магістраты», якая ўжо тры гады пры падтрыманьні Беларускай рады культуры зьбірае рэсурсы на карысныя беларускія праекты. Узначальвае ініцыятыву Цімох Акудовіч.
Як дзейнічае «Кніжны магістрат»
Усе ўдзельнікі ініцыятывы ахвяруюць у агульную скарбонку штомесяц ад 10 да 100 даляраў. Пасьля супольным галасаваньнем вырашаюць, на які праект пойдуць сабраныя грошы. Колькасьць галасоў залежыць ад сумы ахвяраваньня.
Ініцыятыва ўжо дзейнічае, першым такім галасаваньнем вырашылі, што першыя сабраныя сродкі пойдуць на інвэстыцыю ў выдавецтва Gutenberg для выданьня дэтэктыўнага раману «Халодныя землі» аўтарства Аляксандра Карнаўха. Кніга ўжо выйшла друкам.
Як далучыцца да ініцыятывы
Першы набор удзельнікаў правялі сярод сталых спонсараў папярэдніх магістратаў. Цяпер у праекце 24 чалавекі. Цалкам уваход будзе адкрыты дзесьці праз паўгода, а цяпер стаіць задача крыху пашырыць кола і набраць яшчэ чалавек 20-30.
Тых, хто хоча далучыцца да падтрымкі беларускага кнігавыдавецтва, запрашаюць пісаць Цімоху Акудовічу ў асабістыя паведамленьні.
Тым, хто знаходзіцца ў Беларусі, зь меркаваньняў бясьпекі далучацца да ўдзелу не рэкамэндуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская культура — гэта не мужык з каўтуном». Як паўставала кампанія «Будзьма», якая трапіла ў крытычную сытуацыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдаўцы беларускіх кніг — «Людзі Cвабоды – 2024» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хацелася б выдаць нешта аптымістычнае, з хэпі-эндам. Але як знайсьці такі твор?». Яраслаў Іванюк пра выданьне беларускіх кніг за мяжой ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бэстсэлеры, клясыка і фотаальбом 1928 году. Расказваем пра самыя цікавыя беларускія выданьні 2024-га