У Берасьцейскім раёне ад выбуху боепрыпасу загінуў падлетак. Завялі крымінальную справу

Месца, на якім адбыўся выбух 4 красавіка

У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі, што ўвечары 4 красавіка ў аграгарадку Страдзеч ў выніку выбуху нявызначанага боепрыпасу ў двары мясцовага жыхара загінуў падлетак.

«У зоне паражэньня апынуліся мужчына і ягоны ўнукі 14 і 15 гадоў. Ад атрыманых траўм адзін з падлеткаў загінуў. Пэнсіянэру і другому падлетку экстрана надаецца мэдычная дапамога», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці завялі крымінальную справу паводле ч.2 артыкулу 295 Крымінальнага кодэксу — незаконныя дзеяньні з выбуховымі рэчамі караюцца папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, арыштам або абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Сьледзтва вызначае паходжаньне снараду і ўсе абставіны трагедыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу аб незаконным абароце 445 кг псыхатропаў Генпракуратура Беларусі накіравала ў суд