Фондавыя рынкі паказалі рэзкі спад пасьля ўведзеных Трампам тарыфаў. Інфаграфіка

Дональд Трамп з табліцай новых тарыфаў

Сусьветныя рынкі пацярпелі ад указу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які ўвёў новыя тарыфы на імпарт.

Новыя тарыфы, паводле слоў Дональда Трампа, неабходныя для балянсу сусьветнага гандлю і аднаўленьня ўнутранай вытворчасьці ў ЗША, піша рэдактар лічбавых праектаў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыйн Альяс.

Гэты крок, аформлены адміністрацыяй ЗША як акт палітыкі «ўзаемнасьці» і афіцыйна ўведзены 2 красавіка, увёў базавы 10-працэнтны тарыф на імпарт з вышэйшымі стаўкамі для краін, якія маюць станоўчае сальда гандлёвага балянсу з Злучанымі Штатамі. Для некаторых краін тарыфы на імпарт у ЗША большыя за 10 працэнтаў.

Інфаграфіка ніжэй паказвае, як асноўныя фондавыя рынкі ўсяго сьвету адрэагавалі на гэта за апошнія два тыдні, адлюстроўваючы няўпэўненасьць інвэстараў і занепакоенасьць магчымасьцю глябальнай гандлёвай вайны.

Беларусь і Расея ня трапілі пад новыя тарыфы, бо, як патлумачылі ўлады ЗША, яны і так ўжо знаходзяцца пад санкцыямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дональд Трамп адрэагаваў на падзеньне фондавага рынку пасьля абвяшчэньня новых мытных тарыфаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп падпісаў указ аб увядзеньні новых мытаў на імпарт у ЗША для 180 краін. Беларусь і Расея ў сьпіс не ўваходзяць