Палітзьняволенага з польскім грамадзянствам дэпартавалі пасьля вызваленьня і забаранілі ўезд у Беларусь

Робэрт Тампала

Пра высылку былога палітвязьня з забаронай прыяжджаць у краіну даведаліся праваабаронцы.

Палітзьняволенага з польскім грамадзянствам Робэрта Тампалу дэпартавалі зь Беларусі па вызваленьні і забаранілі ўезд у Беларусь на восем гадоў, даведалася праваабарончая ініцыятыва dissidentBY.

Мужчыну асудзілі за камэнтары ў сацыяльных сетках да трох гадоў пазбаўленьня волі, якія ён адбыў у наваполацкай калёніі № 1.

Грамадзянін Польшчы жыў у Беларусі з 90-х гадоў. У 2023 годзе яго затрымалі і затым асудзілі паводле ч.1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады) да трох гадоў пазбаўленьня волі за камэнтары ў сацыяльных сетках.

Дэпартацыя адбылася адразу пасьля вызваленьня — ён мусіў дабірацца да Польшчы самастойна. Вядома, што ў мужчыны ёсьць непаўнагадовае дзіця. Праўдападобна, сям’я Робэрта засталася ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё адно я вярнуся». Гісторыя лекара, які ў 2016-м пераехаў на радзіму продкаў у Беларусь, а пасьля мусіў эміграваць у Польшчу


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінку дэпартавалі зь Беларусі за эмодзі ў бела-чырвоных і жоўта-блакітных колерах


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзяніна Польшчы асудзілі на 3 гады калёніі за «абразу Лукашэнкі»