Упершыню па-беларуску выдалі мэмуары Бэлы Шагал

Вокладка беларускага перакладу ўспамінаў Бэлы Шагал

Жонка Марка Шагала пісала свае мэмуары на роднай мове, якой быў ідыш. Цяпер іх пераклалі і выдалі на беларускай.

У выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшла новая кніга — мэмуары Бэлы Шагал «Запаленыя сьвечкі» з ілюстрацыямі Марка Шагала.

Пераклад успамінаў з ідышу на беларускую зрабіў Ігар Крэбс.

«424 старонкі! Праілюстраваў выданьне Марк Шагал. Зь вялікімі прыгодамі, але мы дамагліся пакупкі ліцэнзіі на гэтыя графічныя ілюстрацыі, каб вы маглі насаладзіцца прыгожым выданьнем», — сказалі ў выдавецтве.

У анатацыі гаворыцца:

«Успаміны Бэлы Шагал (у дзявоцтве Розэнфэльд) складаюцца зь дзьвюх частак — „Запаленыя сьвечкі“ (1945) і „Першая сустрэча“ (1947). Абедзьве былі напісаныя на ідышы і выйшлі толькі пасьля сьмерці аўтаркі. Кніга эмацыйна і вобразна расказвае пра дзяцінства Бэлы, яе знаёмства з Маркам Шагалам і адкрывае чытачу жыцьцё Віцебску канца ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя, гораду з багатай габрэйскай культурай».

Выданьне неўзабаве паступіць у продаж ў кнігарню «Кнігаўка» і іншыя кнігарні ды сайты, дзе зазвычай прадаюцца кнігі выдавецтва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «White Russia», «Russian Empire», «Born in Belarus». Як беларускіх мастакоў пераймяноўваюць у сусьветных музэях


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ТОП-7 віцебскіх адрасоў Марка Шагала