У Варшаве затрымалі трох беларусаў, іх падазраюць у захоўваньні наркотыкаў

Аўтамабіль польскай паліцыі

Беларусаў абвінавачваюць у захоўваньні вялікай колькасьці наркотыкаў.

Супрацоўнікі паліцыі варшаўскага раёна Бэмова затрымалі грамадзянаў Беларусі 20, 21 і 22 гадоў, якім выставілі абвінавачаньні ў захоўваньні наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў у значным памеры.

На рашэньне суду яны часова арыштаваныя на тры месяцы, паведаміў сайт паліцыі раёнаў Бэмова і Воля польскай сталіцы.

У матэрыяле адзначаецца, што супрацоўнікі паліцыі «заўважылі трох мужчын за стырном аўтамабілю Toyota. У нейкі момант адзін зь іх выйшаў з машыны і пакінуў на газоне пакет з мэфэдронам, затым сфатаграфаваў гэтае месца на свой тэлефон, вярнуўся ў машыну, і яны ўтрох зьехалі».

Паліцыя спыніла аўтамабіль для праверкі. Пасьля гэтага сілавікі правялі ператрус у кватэры, дзе жылі беларусы. Там выявілі «значную колькасьць наркотыкаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусу выставілі абвінавачаньне ў падпале супэрмаркету ў Варшаве на заданьне выведкі Расеі


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хацеў хайпу, а атрымалася прапаганда нацызму. Пагутарылі зь беларусам, які намаляваў Маска ў цэнтры Варшавы