Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 году ў Менску. 14 сьнежня 2021 году суд пакараў яго 14 гадамі пазбаўленьня волі ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў»).
31 траўня 2022 года Вярхоўны суд пакінуў вырак бязь зьменаў.
20 чэрвеня 2022 быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калёнію № 13. 5 жніўня 2022 году Міколу зьмясьцілі на паўгода ў адзіночную камэру.
У 2023 годзе да Міколы Статкевіча прымяняліся меры спагнаньня 9 разоў: вымовы, пазбаўленьне права на атрыманьне чарговай пасылкі або перадачы, пазбаўленьня чарговага кароткатэрміновага спатканьня, пазбаўленьне чарговага працяглага спатканьня, зьмяшчэньне ў штрафны ізалятар – 5 разоў.
Зь лютага 2023 года Міколу Статкевіча ўтрымліваюць бяз сувязі з роднымі і зьнешнім сьветам (рэжым інкамунікада).
Адміністрацыя глыбоцкай калёніі якой паставіла яго на ўлік як «схільнага да экстрэмізму».
Цягам зьняволеньня яму не прымаюць рэчавых перадач, зьмяшчаюць у штрафны ізалятар. У 2024 годзе адміністрацыя турмы напісала Марыне Адамовіч, што Статкевіч адмаўляецца выконваць іх патрабаваньні, за што да яго ўжываюцца спагнаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Боль і чаканьне. Жонка Статкевіча Марына Адамовіч расказала пра два гады мужа-палітвязьня ў інкамунікадаЖонка Статкевіча Марына Адамовіч казала, што апошні раз яна нешта атрымлівала ад яго 9 лютага 2023 году.
У рэжыме інкамунікада ў Беларусі ўтрымліваюць Сяргея Ціханоўскага, Максіма Знака, Анджэя Пачобута і іншых палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вечная праблема Лукашэнкі. Анджэю Пачобуту за кратамі споўнілася 52 гады