Генпракуратура Беларусі паведаміла пра завочныя прысуды кіраўнікам падразьдзелаў і байцам палку Каліноўскага

Шаўрон палку Каліноўскага

Супольна пяцёра беларускіх жаўнераў палку Каліноўскага асуджаныя на 90 гадоў пазбаўленьня волі. Іх прызналі вінаватымі паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «акт тэрарызму» і «арганізацыя дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі».

Прысуд вынесьлі Ігнату Кірэеву, Яну Мельнікаву, Анастасіі Махамет, Арцёму Бігелю і Вячаславу Граноўскаму.

Мельнікаву, Кірэеву і Бігелю прызначылі 20 гадоў пазбаўленьня волі, Махамет — 18 гадоў з адбываньнем першых пяці гадоў у турме, а астатняга тэрміну — у папраўчых калёніях ва ўмовах узмоцненага і агульнага рэжымаў. Граноўскаму — 12 гадоў узмоцненага рэжыму.

Іх прызналі вінаватымі паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «акт тэрарызму» і «арганізацыя дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі».

«Акрамя таго, усім абвінавачаным з улікам іх матэрыяльнага становішча прызначана дадатковае пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 500 да 3500 базавых велічынь», — гаворыцца ў паведамленьні Генпракуратуры. Цяпер гэта сумы ад 21 000 да 147 000 рублёў.

Прысуд можна апратэставаць, ён пакуль не набыў моц.

У верасьні 2024-га году Вярхоўны суд Беларусі прызнаў полк Каліноўскага і структуры, што ў яго ўваходзяць, «тэрарыстычнай арганізацыяй».

Полк Каліноўскага поплеч з украінскім войскам вядзе барацьбу за вызваленьне Ўкраіны ад расейскіх захопнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АПК: больш за тысячу беларусаў далучыліся да абароны Ўкраіны з 2014 году, многія ваююць і цяпер


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзесяць добрааахвотнікаў беларускага падразьдзяленьня атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды Ўкраіны