Выходныя дні
На травень выпадаюць два сьвяточныя дні — сьвята працы (1 траўня) і Дзень Перамогі (9 траўня). Гэтыя даты застаюцца афіцыйнымі выходнымі, як і раней. нагадваюць у Мінпрацы. 2-га траўня, у пятніцу, людзі выходзяць на працу.
9 траўня сёлета прыпадае на пятніцу, таму будуць тры выходныя дні запар, адзначылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Паводле вытворчага календара ў траўні пры шасьцідзённым працоўным тыдні будуць 25 працоўных дзён, а пры пяцідзённым — 20 працоўных. Прычым у абодвух выпадках будзе адзін перадсьвяточны.
Некаторым пэдагогам падвысяць заробкі
З 1 траўня 2025 года паводле пастановы Міністэрства адукацыі Беларусі некаторым катэгорыям пэдагогаў падвысяць заробак.
У прыватнасьці, у настаўнікаў-дэфэктолягаў (лягапэдаў і іншых) будзе надбаўка ў памеры 35 працэнтаў ад акладу. Выхавацелям будуць даплачваць таксама 35% ад акладу. Дадаткова 20% ад акладу будуць атрымліваць дырэктары (загадчыкі) бібліятэк, іх намесьнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярэдні заробак чыноўнікаў у Беларусі на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па краінеДапамога на пахаваньне
З 1 траўня 2025 года павялічваецца дапамога на пахаваньне. Велічыня гэтай дапамогі пераглядаецца штомесяц, сума вызначаецца зыходзячы з памеру сярэдняй заработнай платы і роўная велічыні сярэдняй зарплаты за пазамінулы месяц. У сакавіку 2025 года сярэдняя заработная плата вырасла на 173 рублі і склала 2601,8 рубля. Такім чынам, у маі-2025 памер дапамогі на пахаваньне павялічыцца на 173 рублі.
Бюджэт пражытковага мінімуму ў Беларусі з 1 траўня вырасьце ў сярэднім на 3,3%
З 1 траўня па 31 ліпеня бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва складзе 462,58 рубля і вырасьце на 14,94 рубля або на 3,3% (з 1 лютага ён быў роўны 447,64 рубля), вынікае з пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі № 31 ад 21 красавіка, паведамляепрэс-служба ведамства.
Згодна з пастановай, у бліжэйшыя месяцы БМП будзе складаць:
- для працаздольнага насельніцтва — 498,1 рубля (рост на 4,4%),
- пэнсіянэраў — 333,59 рубля (+2,1%),
- дзяцей ва ўзросьце да 3 гадоў — 288,28 рубля (+2,8%);
- дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 386,86 рубля (+2,6%),
- дзяцей ад 6 да 18 гадоў — 451,6 рубля (+2%).
У прыватнасьці, з 1 траўня 2025 году:
- Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэньнем першага дзіцяці складзе 4625,8 руб. (10 БПМ), другога і наступных дзяцей — 6476,12 руб. (14 БПМ).
- Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у мэдустановах да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасьці складзе 462,58 рубля (1 БПМ).
- Штомесячныя выплаты сем’ям на дзяцей ад 3 да 18 гадоў у пэрыяд выхаваньня дзіцяці ва ўзросьце да 3 гадоў складзе 231,29 рубля (50% БПМ), на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый семʼяў (акрамя дзіцяці-інваліда) — 231,29 руб., на дзіця-інваліда, старэйшае за 3 гады — 323,81 руб.
- Штомесячная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда з I ці II ступеньню інваліднасьці да 18 гадоў — 462,58 руб., з III ці IV ступеньню — да спаўненьня дзіцяці 3 гадоў — 462,58 руб., пасьля 3 гадоў — 555,1 руб.; штомесячная дапамога на дзяцей да 18 гадоў, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека — 323,81 руб.
Таксама з 1 траўня павялічацца памеры даплат некаторым катэгорыям пэнсіянэраў:
- пэнсіянэрам ва ўзросьце 75-79 гадоў — 86,74 рубля,
- пэнсіянэрам ва ўзросьце 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) — 173,48 руб.
Паводле Мінпрацы, дапамогу, якая вылічаецца з БПМ, у Беларусі атрымліваюць прыкладна на 161,2 тысяч дзяцей. Даплаты да пэнсій атрымліваюць больш як 545 тысяч чалавек ва ўзросьце 75 гадоў і старэйшыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 1 траўня ў Беларусі вырасьце бюджэт пражытковага мінімуму і прывязаныя да яго выплаты