Беларусь апярэдзіла Расею па пастаўках гарэлкі ў Кітай

Гарэлка на прылаўках, архіўнае фота

Статыстыка сьведчыць пра тое, што Беларусь у пастаўках моцнага алькаголю Кітаю стала апярэджваць Расею.

За першыя тры месяцы 2025 году беларускія вытворцы адправілі ў Кітай 386 тонаў гарэлкі.

З гэтым паказьнікам Беларусь заняла трэцяе месца і абышла Расею.

Як піша РБК з спасылкай на лічбы Галоўнага мытнага ўпраўленьня КНР, першае месца ў імпарце заняла Швэцыя (744 тоны). Далей ідзе Італія (502 тоны).

Аб’ём паставак гарэлкі з Расеі ў Кітай за першыя тры месяцы 2025 году дасягнуў 318 тонаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Быхаўскім раёне жанчына памерла ад атручэньня алькаголем, выпіўшы ня менш за тры бутэлькі гарэлкі