У Горадні абрынулася частка вонкавага аздабленьня мосту

Горадня, ілюстрацыйнае фота

Здарэньне адбылося на вуліцы Падольнай.

Вонкавае аздабленьне, у тым ліку тынкоўка, абвалілася на дарогу. Шлях перакрыты. Ніхто не пацярпеў.

Як паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс», цяпер па вуліцы Падольнай ад запраўкі да скрыжаваньня з вуліцай Белуша будзе забаронены рух транспартных сродкаў.

Што стала прычынай абвалу пад чыгуначным шляхаводам пакуль невядома.

Вуліца Падольная месьціцца ў цэнтры Горадні. Калі б ацалеў, на ёй бы стаяў палац роду Пшазьдзецкіх.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смаленскай вобласьці абваліўся аўтамабільны мост над чыгункай Масква — Менск. Ёсьць ахвяры і пацярпелыя