Грузія адмовілася ўпускаць назад актывіста беларускай дыяспары Дзьмітрыя Грынкевіча, які часова выяжджаў з краіны, паведаміў «Позірку» берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк, які з 2021 году жыве ў Грузіі і больш за два гады дамагаецца атрыманьня абароны.
Як адзначыў Кісьляк, Грынкевіч быў актыўным сябрам беларускай дыяспары Аджарыі. У прыватнасьці, на пікеце год таму ў Батумі каля паліцэйскага ўчастку ён і Андрэй Мялешка, якога ўлады Грузіі не ўпусьцілі ў краіну летась у верасьні, бралі інтэрвію ў праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першым квартале 2025 году Грузія адмовіла ў прытулку трынаццаці беларусам, у тым ліку двум непаўналетнімЗ 2019 году Грузія адхіліла 69 заявак беларускіх грамадзян на наданьне абароны (44 мужчыны і 25 жанчын), у тым ліку 15 хадайніцтваў ад імя непаўналетніх (9/6). Ніводную заяўку за гэты пэрыяд не задаволілі.
Колькасьць беларускіх эмігрантаў, якія жывуць у Грузіі, як паведамлялася раней, у 2023–24 гадах зьменшылася на 1127 чалавек. На 1 студзеня 2025 году ў Грузіі было 12 808 імігрантаў зь беларускім грамадзянствам.
За апошнія чатыры гады прыехалі 20 952 чалавекі (11 005 мужчын, 9 947 жанчын), выехалі — 8 144 (4406 мужчын, 3738 жанчын).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне баліць за іх душа». Як беларускі арнітоляг робіць хаткі для соваў у Грузіі