Праграміста з Полацка асудзілі па палітычнай справе
КДБ дадалі ў сьпіс «тэрарыстаў» 32-гадовага жыхара Наваполацка Вячаслава Дземянчонка. Яго палітычны прысуд па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса набыў моц.
Дземянчонка абвінавачвалі ў «шкодзе нацыяльнай бясьпецы Беларусі». Яму маглі прысудзіць ад 4 да 12 гадоў зьняволеньня. Сутнасьць абвінавачваньня і дакладны тэрмін невядомыя, піша «Наша Ніва».
Вядома, што ў 2021-м Дземянчонак скончыў факультэт інфармацыйных тэхналёгій Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, пасьля чаго працаваў у адзьдзеле культуры Полацкага райвыканкама і ў Наваполацкай цэнтральнай раённай бальніцы, адкуль звольніўся восеньню 2022 года.
За наступныя гады ў сацсетках былі пазнакі, што ён жыў у Горадні і Варшаве. Апошні раз Дземянчонак быў анлайн у канцы 2023 года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 траўня: на Ніну Багінскую завялі крымінальную справу за адзіночныя пікеты