Ужо сёньня: 225 гадоў мастаку Ваньковічу, які нарадзіўся і памёр у адзін дзень календара

Помнік Валенцію-Вільгельму Ваньковічу ў Менску

Падзеі 12 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.​

Дата дня

12 траўня 1800 году нарадзіўся Валенты-Вільгельм Ваньковіч, мастак, прыхільнік вызвольнага руху 1820-х. Містычна, але і памёр ён у гэты ж дзень праз 42 гады — у Парыжы на руках у Адама Міцкевіча.

«Валенты маляваў духоўна блізкіх яму людзей — Адама Міцкевіча, ягоных сяброў і знаёмых — таксама ўдзельнікаў таемных таварыстваў філяматаў і філярэтаў Францішка Малеўскага, Антона Адынца... Пазьней стасункі з антырасейскімі патрыятычнымі арганізацыямі не дазволяць мастаку атрымаць стыпэндыю на падарожжа ў Італію»,— пісаў пра мастака дасьлечык ягонай біяграфіі.

Таксама ў гэты дзень

1775 — заснавалі Горадзенскую мэдычную акадэмію

1924 — пачалася 1-я Ўсебеларуская нарада архівістаў

1921 — дапісанае эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам».

1926 — Травеньскі пераварот у міжваеннай Польшчы, другі прыход да ўлады Юзэфа Пілсудскага.

1954 — Беларускую ССР прынялі ў UNESCO.

1976 — створаная Маскоўская Хэльсынская група — адна з найбольш вядомых праваабарончых арганізацый у СССР.

Юры Арлоў, заснавальнік Маскоўскай Хэльсынскай групы

У гэты дзень нарадзіліся

1670 Аўгуст Моцны, курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1833 — у Адамарыне пад Маладэчнам нарадзіўся Бэнэдыкт Дыбоўскі, вучоны-прыродазнавец, лекар, удзельнік паўстаньня 1863-64, за што быў сасланы ў Сібір.

1909Язэп Найдзюк, беларускі асьветнік, папулярызатар гісторыі, выдавец.

1931Уладзімер Бровікаў, у 1983–1986 гг. — старшыня Савету Міністраў БССР.

1933Андрэй Вазьнясенскі, савецкі і расейскі паэт.

У памяці

1935 — 90 гадоў таму памёр Юзаф Пілсудскі, польскі дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай у 1918 годзе Польшчы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гісторыя на Свабодзе». Пілсудзкі браў удзел у напісаньні беларускіх буквароў, а ў БНР не было шанцаў — Алег Латышонак

1940 — у каменяломнях ГУЛАГу гіне расьціснуты каменнай глыбай у вапняковым кар’еры паэт Ўладзімер Хадыка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра Ўладзімера Хадыку — паэта, які захаваў творчае «я» ў сталінскія часы

1970 Уладзіслаў Андэрс, кіраўнік польскіх узброеных антынацысцкіх фармаваньняў у 1944–1945 гадах.