Андрэя Вароніна прызналі вінаватым у «публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, а таксама зьдзяйсьненьні іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу).
Суд прызначыў Вароніну тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, даведалася «Вясна».
Вярхоўны суд 22 красавіка разгледзеў апэляцыйную скаргу Андрэя. Судовая калегія пакінула прысуд бязь зьменаў, а скаргу — без задавальненьня.
Вядома, што ў 2020 годзе мужчына ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па Берасьцейскай вобласьці. 26 жніўня 2020 году Андрэй паведаміў, што да яго прыйшлі сілавікі. У той жа дзень ён разам з жонкай пакінуў Беларусь.
8 красавіка КДБ дадаў Андрэя ў «сьпіс тэрарыстаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 траўня: асудзілі былога праграміста з Полацкага райвыканкама