Дата дня
10 траўня 1940 году ў Варшаве забіты нямецкім патрулём Станіслаў Булак-Балаховіч. Выбітны беларускі вайсковы дзеяч і палітык, удзельнік збройнага змаганьня з бальшавікамі ў 1918–1920 гадах. У свой час камандаваў Асобным аддзелам БНР у Балтыі. Захапіўшы са сваімі аддзеламі Мазыр, Булак-Балаховіч абвясьціў там незалежнасьць БНР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацыянальны гістарычны музэй выкупіў крыж Булак-Балаховіча. Як ён выглядае. ФОТАТаксама ў гэты дзень
1706 — Паўночная вайна: швэдзкае войска на чале з Карлам XII увайшло ў Нясьвіж.
1892 — адкрылася Менская конка, грамадзкі транспарт Менску, які дзейнічаў у 1892–1928 гадах.
1933 — у Бэрліне студэнты нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі. Гэта паклала пачатак спальваньню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.
1940 — Уінстан Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі.
Уінстан Чэрчыль
1945 — польскія падпольшчыкі, падначаленыя Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі“, спалілі на Беласточчыне беларускую вёску Вілюкі.
У гэты дзень нарадзіліся
1797 — Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.
1883 — Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Сярод твораў Янкі Маўра — «У краіне райскай птушкі», «Сын вады» і «Палескія рабінзоны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі Майн Рыд. 20 нечаканых фактаў пра Янку Маўра1884 — Вітальд Івіцкі, каталіцкі сьвятар у Пінску, ахвяра нацыстаў.
1931 — Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.
Мы не маглі даверыць ночы сіняй,
Уздрыгвалі, як хруснуць дзе дубцы,
І зь „юнкерсаў“ падбітых алюміній
Ламалі для дзяўчат на грабянцы.
1933 — Уладзімер Вітко, мастак.
1942 — Сяргей Панізьнік, беларускі паэт, перакладчык і публіцыст.
Сяргей Панізьнік, архіўнае фота 2015 году
У памяці
1667 — Людвіка Марыя Ганзага, вялікая княгіня літоўская і каралева польская.
1805 — Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры.
1829 — Томас Юнг, ангельскі фізык, лекар, астраном і ўсходазнавец, адзін са стваральнікаў хвалевай тэорыі сьвятла.
1864 — у Магілёве пакараны сьмерцю Міхал Аскерка, паўстанцкі камісар Магілёўскай і Менскай губэрняў.
1984 — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень».