«Талібан» забараніў шахматы ў Аўганістане з «рэлігійных меркаваньняў»

Жанчыны гуляюць у шахматы ў Аўганістане. 2020. Ілюстрацыйнае фота

Урад «Талібану» ў Аўганістане вырашыў «прыпыніць» правядзеньне шахматных турніраў, спасылаючыся на «рэлігійныя меркаваньні» і сьцьвярджаючы, што шахматы — гэта форма «азартных гульняў».

Шахматы застануцца пад забаронай, пакуль ня знойдуць адказы на рэлігійныя пытаньні.

Шахматную фэдэрацыю тым часам ужо распусьцілі.

Пасьля вяртаньня да ўлады ў Аўганістане ў жніўні 2021 году «Талібан» увёў шэраг абмежаваньняў у культуры і спорце.

«Талібан» таксама рэгулярна крытыкуюць за сурʼёзныя парушэньні правоў чалавека, у тым ліку жанчын і дзяўчат.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі скасавалі тэрарыстычны статус «Талібана», які захапіў уладу ў Афганістане
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гвалт супраць жанчын: злачынства, якое ня ведае межаў