Усяго 8 адсоткаў. За 10 гадоў школьнікаў, якія вучацца па-беларуску, паменела на траціну

На ўроку беларускай мовы. Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць навучэнцаў дзённых установаў агульнай сярэдняй адукацыі, якія вучацца на беларускай мове, працягвае зьніжацца, на расейскай — расьці.

Гэта вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.

У цэлым у краіне колькасьць школьнікаў, якія вучацца па-беларуску, зьменшылася на 34,4% (з 135.523 на канец 2014-га да 88.885 на канец 2024-га), на расейскай — вырасла на 22,6% (з 808.293 да 991.274).

Такім чынам, па-беларуску сёньня вучыцца ўсяго 8 адсоткаў беларускіх школьнікаў. Для параўнаньня, у 2017 годзе гэтыя лічба была 13%.

Сытуацыя ў рэгіёнах

Берасьцейская вобласьць: на беларускай мове — спад на 30,7 працэнта (з 32.425 да 22.479), на расейскай — рост на 17,9 працэнта (з 126.400 да 149.018);

Віцебская вобласьць: −59,1% (з 13.112 да 5.366) і +14% (з 96.173 да 109.639) адпаведна;

Гомельская вобласьць: −37,2% (з 18.567 да 11.669) і +17,7% (з 128.468 да 151.158);

Горадзенская вобласьць: −43,2% (з 18.200 да 10.341) і +22,8% (з 89.146 да 109.509);

Менская вобласьць: −24,4% (з 35.811 да 27.074) і +34,4% (з 104.433 да 140.372);

Магілёўская вобласьць: −43,7% (з 13.468 да 7.588) і 13,3% (з 94.724 да 107.366);

Менск: +10,9% (з 3.940 да 4.368) і +32,7% (з 168.949 да 224.212).

  • 14 траўня 1995 году ў Беларусі з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі прайшоў рэфэрэндум, які запусьціў працэс русыфікацыі ў Беларусі, надаўшы расейскай мове статус дзяржаўнай.
  • Разьвіцьцё беларускай мовы і культуры дзесяцігодзьдзямі было прэрагатывай грамадзкіх ініцыятываў, арганізацыяў, актыўных людзей.
  • Пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году рэжым Лукашэнкі разгарнуў маштабныя рэпрэсіі, у выніку якіх зьліквідавана мноства арганізацыяў і ініцыятываў, якія разьвівалі беларускую культуру, у тым ліку Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтар, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, шэраг прыватных выдавецтваў.
  • Паводле перапісу насельніцтва, колькасьць беларусаў, якія лічаць сваёй роднай мовай беларускую, зьнізілася з 85,6% у 1999 годзе да 61,2% у 2019-м.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

10 фактаў пра рэфэрэндум, які 30 гадоў таму зьмяніў лёс БеларусіАрганізатары навуковай канфэрэнцыі ў Кіеве адмовіліся ад забароны выкарыстаньня беларускай мовы«Прэлюдыя фашыстоўскага перавароту». 30 гадоў таму дэпутаты апазыцыі галадоўкай спрабавалі спыніць аўтарытарызм Лукашэнкі«ПіК Свабоды». Новы рэктар ЭГУ пра беларускую місію, стыпэндыі і высновы са скандалу з харасмэнтамЗаяўкі падалі 11 абітурыентаў. Як у Кіеве вяртаюць набор на беларусістыкуМіністар адукацыі заявіў, што 40% школ у краіне — беларускамоўныя. Што стаіць за гэтай лічбай