Дзень у гісторыі
1537 — у Геранёнскім замку адбыўся шлюб Станіслава Гаштольда і Барбары Радзівіл.
1906 — у Пецярбургу заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914 г.).
1924 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.
1944 — Перамога пад Монтэ-Касіна. Вайскоўцы польскага корпусу генэрала Ўладыслава Андэрса ўстанавілі сьцяг над руінамі кляштара на Монтэ-Касіна ў Італіі пасьля трохмесячнага змаганьня. Пад Монтэ-Касіна ваявала супраць нацыстаў і фашыстаў і вялікая колькасьць беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малавядомыя факты і лічбы пра ўдзел беларусаў у бітве за Монтэ-Касіна
1944 — пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.
1945 — трыбунал Беларуска-Літоўскай вайсковай акругі выносіць сьмяротны прысуд Станіславу Грынкевічу, мэдыку-псыхіятру, першаму ў Беларусі дасьледніку псыхааналізу.
1954 — уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя аб правах чалавека.
1998 — тысячы студэнтаў занялі будынак парлямэнту Інданэзіі ў Джакарце, што прывяло да падзеньня 30-гадовага рэжыму Сухарта.
2021 — раніцай у офіс Tut.by прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Арыштаваныя агулам 15 чалавек, сярод іх: Марына Золатава і Людміла Чэкіна, галоўная рэдактарка і гендырэктарка Tut.by. Ім прысудзяць па 12 гадоў турмы.
Марына Золатава і Людміла Чэкіна на судзе
У гэты дзень нарадзіліся
1048 — Амар Хаям, выбітны пэрсыдзкі й таджыцкі паэт, тэоляг і навуковец.
1872 — Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзяяч.
1888 — Ганна Барысевіч з Ігумена, якая стане найстарэйшай зь вядомых людзей Беларусі, пражыве больш за 118 гадоў.
1920 — Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як папа Рымскі Ян Павал II. Паляк паводле паходжанлня ён стаў першым пантыфікам-славянінам і наагул першы папам, які не паходзіў зь Італіі, за апошнія больш як 450 гадоў. Папам ён быў з 1978 году да сьмерці 2 красавіка 2005 году.
Папа Ян Павал ІІ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр Папа Ян Павал Другі1923 — Сэрафін Міхалеўскі, філёзаф, філёляг і паэт.
1929 — Алег Табола, сябра Саюзу беларускіх патрыётаў, вязень ГУЛАГу. Асноўным пунктам праграмы створанага пры канцы 1940-х гадоў Саюзу беларускіх патрыётаў была рэальная незалежнасьць Беларусі зь дзяржаўнай беларускай моваю, бел-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоня».
1938 — Міхаіл Казінец, дырыгент народнага аркестру, народны артыст Беларусі.
1940 — Ян Чыквін , паэт, перакладнік, гісторык літаратуры.
Ян Чыквін
1938 — Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор.
1958 — Ян Максімюк, перакладнік, літаратар, журналіст Радыё Свабода.
1972 — Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурту Neuro Dubel.
Аляксандар Кулінковіч, канцэрт гурту Neuro Dubel, Менск, 2016
У памяці
1910 — Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.
Эліза Ажэшка
1911 — Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.
1937 — Отан Гедэман, гісторык і краязнаўца.
1983 — Юры Багушэвіч, пісьменьнік.
1937 — у Вільні ад сухотаў памёр Отан Гедэман, гісторык і краязнаўца.
1945 — сталінскі трыбунал Беларуска-Літоўскай вайсковай акругі вынес сьмяротны прысуд Станіславу Грынкевічу, мэдыку-псыхіятру, першаму ў Беларусі дасьледніку псыхааналізу.
1983 — Юры Багушэвіч, пісьменьнік.
2016 — Алег Аблажэй, мастак і літаратар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пайшоў з жыцьця беларускі віленчук Алег Аблажэй