Ужо сёньня: 180 гадоў выбітнаму этнографу Мікалаю Нікіфароўскаму

Мікалай Нікіфароўскі

Падзеі 17 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

17 траўня 1845 году нарадзіўся Мiкалай Нiкiфароўскi, этнограф і фальклярыст. Нарадзіўся пад Суражам у сям'і панамара мясцовай царквы. Стварыў сэрыю нарысаў пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі». Дасьледаваў прыкметы, павер'і, песенную спадчыну, звычаі, мэдыцынскія і вэтэрынарныя практыкі беларускага народу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы ставіліся да дурману?

Таксама ў гэты дзень

1557 — Аўгустоў атрымаў ад Жыгімонта ІІ Аўгуста магдэбурскае права.

1838 — ураджэнец Беларусі Ігнат Дамейка ўпершыню ступіў на чылійскую зямлю. Там ён стаў навукоўцам з сусьветным імем і нацыянальным героем Чылі.

Ігнат Дамейка

1919 — у Расеі абвясьцілі нацыяналізацыю царкоўнай і манастырскай маёмасьці.

1920 — каля Дукоры ва ўрочышчы Пушча польскія вайскоўцы расстралялі 11 чальцоў бальшавіцкага партызанскага атраду, 30 партызан былі зьняволеныя ў турме, дзе пяцёра зь іх загінулі.

1933 — у нацысцкай Нямеччыне забаранілі страйкі.

1960 — у Менску ў новым будынку пачаў працаваць літаратурны музэй Янкі Купалы.

Музэй Янкі Купалы ў Менску

1985 — апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб мерах па пераадоленьні п’янства і алькагалізму», якой распачалася антыалькагольная кампанія ў СССР.

1990 — Сусьветная арганізацыя здароўя прыбрала гомасэксуальнасьць са сьпісу псыхічных захворваньняў. 17 траўня — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.

1995 — заснаваная Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень нарадзіліся

1681 Ян Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1819Станiслаў Манюшка, кампазытар.

1940Мікалай Ігнатовіч, першы генэральны пракурор незалежнай Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігнатовіч, першы Генэральны

1950 Валерыя Навадворская, ураджэнка Баранавічаў, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, журналістка, заснавальніца і старшыня лібэральнай партыі «Дэмакратычны саюз».

Валерыя Навадворская

1952 Анатоль Красоўскі, беларускі бізнэсовец, 16 верасьня 1999 году разам зь Віктарам Ганчаром быў выкрадзены, ягонага цела не знайшлі. Паводле паказаньняў Юрыя Гараўскага, былога байца спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР) унутраных войскаў МУС Беларусі, Красоўскі разам з Ганчаром быў забіты байцамі гэтага падразьдзяленьня.

Анатоль Красоўскі, архіўны здымак

1970 Анжаліка Агурбаш, беларуская сьпявачка, акторка, тэлевядучая.

Анжаліка Агурбаш

У памяці

1510 Сандра Батычэльлі, італьянскі мастак.

1931 — памёр мітрапаліт Менскі і Беларускі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мэльхісэдэк (ад нараджэньня Міхаіл Паеўскі).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Процька: адказы мітрапаліт Павал можа знайсьці ў Мэльхісэдэка

1934 Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст (расстраляны НКВД).

Міхаіл Кахановіч

1934 Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст (расстраляны НКВД).

1934 — расстраляны НКВД Андрэй Капуцкі, заходнебеларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, літаратар, ахвяра сталінізму.

1999Міхась Біч, гісторык.

2014 Зьміцер Сідаровіч, музыка, фальклярыст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Зьміцер Сідаровіч

2018 Рычард Пайпс, амэрыканскі гісторык, філёзаф.

2020Юры Зісер, прадпрымальнік, стваральнік парталу TUT.BY.

2021Станіслаў Гусак, палітычны і грамадзкі дзеяч, намесьнік старшыні АГП, чалец Ценевага кабінэту Апазыцыі БНФ у ВС-12, аўтар канцэпцыі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (1993).

Зянон Пазьняк, Станіслаў Гусак, Аляксандар Дабравольскі. Менск, пачатак 90-х

2023 — на працоўным месцы арыштавалі Алену Анісім, мовазнаўцу, старшыню ТБМ, былую дэпутатку палаты прадстаўнікоў. Яна правядзе ў арышце 12 дзён і за гэты час будзе звольненая з працы ў Акадэмію навук.